Мой край
Мой край – гэта трэль салаўя,
Мой край – гэта сіняе неба,
Мой край – гэта наша зямля
І мяккі кавалачак хлеба.
Мой край – гэта матчына сэрца,
Мой край – гэта радасць мая.
Мой край, -дзе ў блакітным акенцы,
Як у рэчцы купаюся я.
Мой край – гэта праца ў полі,
Святочныя песні і пляскі.
Мой край, мы ўсюды з табою.
Цікавы мне звычаі, казкі.
Хоць напэўна яшчэ я дзіцё,
І не ведаю будучы шлях свой...
Усе ж, куды не закіне жыццё,
Я ўсюль, буду побач з табой!
|